Jump to content

Права:Пагадненьне аб канфідэнцыйнасьці Фундацыі Вікімэдыі для непублічнай інфармацыі

From Wikimedia Foundation Governance Wiki
This page is a translated version of the page Legal:Wikimedia Foundation Confidentiality Agreement for Nonpublic Information and the translation is 100% complete.

Пагадненьне аб канфідэнцыйнасьці — непублічныя асабістыя зьвесткі

Вы аказваеце руху Вікімэдыі крытычныя і каштоўныя паслугі і падтрымку, і посьпех нашых праектаў залежыць ад такіх аўтарызаваных удзельнікаў супольнасьці Вікімэдыі, як вы. Узамен мы давяраем вам канфідэнцыйныя непублічныя асабістыя зьвесткі, у тым ліку прыватную інфармацыю карыстальнікаў. Гэтае пагадненьне між вамі і Фундацыяй Вікімэдыі адлюстроўвае нашае ўзаемнае памкненьне да абароны гэтай інфармацыі. Падпісваючы і перадаючы гэты лічбавы дакумэнт, вы заяўляеце, што маеце прынамсі X гадоў, і пацьвярджаеце, што прачыталі і пагадзіліся з гэтым пагадненьнем аб канфідэнцыйнасьці, заключаным між вамі і Фундацыяй Вікімэдыі.

Непублічныя асабістыя зьвесткі. Непублічныя асабістыя зьвесткі — гэта прыватная інфармацыя, якая ўключае прыватную інфармацыю пра карыстальнікаў, якую вы атрымліваеце ці праз нададзеныя вам як аўтарызаванаму ўдзельніку супольнасьці інструмэнты, ці праз іншых падобных удзельнікаў. Непублічныя асабістыя зьвесткі ўключаюць „асабістую інфармацыю“, вызначаную Палітыкай прыватнасьці Вікімэдыі, IP-адрасы ды іншую пэрсанальную інфармацыю асобы, звычайна недаступную публічна. Інфармацыю пра карыстальніка, якую ён сам апублікаваў у праектах Вікімэдыі, гэтыя зьвесткі не ўключаюць.

Выключэньні зь непублічных асабістых зьвестак. Непублічныя асабістыя зьвесткі не ўключаюць любую інфармацыю, якая: (а) была даступная публічна на час раскрыцьця; (б) стала даступная публічная пасьля раскрыцьця без парушэньня вамі гэтай палітыкі; (в) была ў вашай уласнасьці да раскрыцьця, што засьведчана вашымі пісьмовымі нататкамі, і не складала частку ранейшай канфідэнцыйнай умовы палітыкі Вікімэдыі; (г) абавязвае вас раскрыць паводле права, але вы абяцаеце паведамляць Фундацыі Вікімэдыі пра такія законныя патрабаваньні і выконваюць любыя ахоўныя загады, уведзеныя наконт такога раскрыцьця.

Аўтарызаваныя ўдзельнікі супольнасьці. Аўтарызаваныя ўдзельнікі супольнасьці — гэта карыстальнікі Вікімэдыі, якім даверылі (праз узгоднены працэс з боку супольнасьці ці Фундацыі) інфармацыю, што ахоўваецца Палітыкай прыватнасьці Вікімэдыі. Сюды ўваходзяць удзельнікі супольнасьці з доступам да ўсялякіх інструмэнтаў, якія дазваляюць праглядаць непублічную інфармацыю пра іншых удзельнікаў; удзельнікі супольнасьці з правам доступу да зьместу ці інфармацыі пра карыстальнікаў, закрытай для прагляду адміністратараў; добраахвотныя распрацоўнікі з доступам да непублічных асабістых зьвестак. Аўтарызаваныя ўдзельінкі супольнасьці Вікімэдыі могуць уключаць, прыкладам, наглядальнікаў, спраўджвальнікаў, добраахвотных распрацоўнікаў ды іншыя падобныя аўтарызаваныя ролі.

Абарона непублічных асабістых зьвестак. Вы пагаджаецеся:

  • Падпарадкоўвацца Палітыцы прыватнасьці; Палітыцы доступу да непублічных асабістых зьвестак; а таксама любой іншай датычнай і несупярэчнай палітыцы супольнасьці, датычнай непублічнай інфармацыі;
  • Устрымлівацца ад раскрыцьця непублічных асабістых зьвестак каму-кольвек, акрамя выпадкаў, дазволеных гэтай палітыкай;
  • Разумна абараняць уласны ўліковы запіс ад несанкцыянавага доступу і карыстаньня;
  • Удзельнічаць у доступе да, выкарыстаньні і раскрыцьці непублічных асабістых зьвестак толькі пры патрэбе і ў межах атрыманай вашай рольлю аўтарызаванага ўдзельніка супольнасьці Вікімэдыі дазволаў; і
  • Паведаміць электронным лістом на check-disclosure@wikimedia.org тлумачэньне непублічных асабістых зьвестак, якія вы зьбіраецеся раскрыць староньнім бакам, такім як праваахоўныя органы, ня менш як за 10 дзён да даты вашага меркаванага раскрыцьця.

Парушэньне. Вы пагаджаецеся, што ў выпадку парушэньня гэтага пагадненьня, уключаючы несанкцыянавы доступ, выкарыстаньне ці раскрыцьцё непублічных асабістых зьвестак:

  • Вы неадкладна паведаміце пра парушэньне Фундацыю Вікімэдыі;
  • Выдаліце ці іншым чынам зьнішчыце ўсе непублічныя асабістыя зьвесткі, якія знаходзяцца пад вашым кіраваньнем, калі атрымаеце такую інструкцыю Фундацыі Вікімэдыі;
  • Ваш доступ да непублічных асабістых зьвестак можа быць спынены; і
  • Фундацыя Вікімэдыі можа выкарыстоўваць даступныя юрыдычныя сродкі, у тым ліку судовыя, ці, у выпадку наўмысных учынкаў, грашовыя штрафы.

Іншыя ўмовы. Вы пагаджаецеся таксама, што:

  • Гэтае пагадненьне не азначае працаўладакаваньня, супрацоўніцтва, партнэрства ці супольнага прадпрыемства між вамі і Фундацыяй Вікімэдыі;
  • Вы ня можаце перадаваць ці прызначаць свае правы ці абавязкі, абумоўленыя гэтым пагадненьнем;
  • Вы самастойна адказваеце за тое, як атрымліваеце і выкарыстоўваеце непублічныя асабістыя зьвесткі, і вашая дзейнасьць ці ўліковы запіс могуць праглядаць іншыя аўтарызаваныя ўдзельнікі Фундацыі Вікімэдыі; і
  • Гэтае пагадненьне рэгулюецца законам штату Каліфорніі і Злучаных Штатаў Амэрыкі (без спасылкі на прынцыпы прававых калізіяў).

Інтэрфэйс

Упісваючы ніжэй сваё імя, пазначаючы ў вакенцы птушачкай і націскаючы „Падпісаць дакумэнт“ (Sign Document), вы прызнаяцё, што праглядзелі і пагадзіліся з гэтым пагадненьнем аб канфідэнцыйнасьці між вамі і Фундацыяй Вікімэдыі. Акрамя таго, вы павінны:

(1) Захоўваць непублічныя асабістыя зьвесткі, як апісана ў гэтым паведамленьні пра канфідэнцыйнасьць, у канфідэнцыйнасьці;
(2) Атрымаць папярэдні пісьмовы дазвол ад Фундацыі Вікімэдыі, калі вырашыце, што такую інфармацыю варта раскрыць любым староньнім бакам, напрыклад праваахоўным органам;
(3) Падпарадкоўвацца Палітыцы прыватнасьці Вікімэдыі і Палітыцы доступу да непублічных асабістых зьвестак; і
(4) Падаць Фундацыі Вікімэдыі слушную электронную адрэсу, зьвязаную з уліковым запісам, пад якім вы маеце ці падаяцеся на правы доступу.

Розны тэкст з мэтай перакладу

Упісваючы ніжэй сваё імя, пазначаючы ў вакенцы птушачкай і націскаючы кнопку „Падпісаць дакумэнт“ (Sign Document), вы прызнаяцё, што праглядзелі і пагадзіліся з гэтым пагадненьнем аб канфідэнцыйнасьці між вамі і Фундацыяй Вікімэдыі, а таксама з пагадненьнем канфідэнцыйнасьці ДДА. Акрамя таго, вы павінны:

Агульнае пагадненьне аб канфідэнцыйнайсьці — непублічныя асабістыя зьвесткі

Пагадненьне аб канфідэнцыйнасьці карыстальнікаў ДДА — непублічныя асабістыя зьвесткі

Падпісаць

Датычныя прыватнасьці старонкі