Умовы выкарыстаньня

From the Wikimedia Foundation Governance Wiki
Jump to navigation Jump to search
In other languages English  · العربية · asturianu · беларуская (тарашкевіца)‎ · български · বাংলা · català · čeština · Deutsch · Ελληνικά · English · español · suomi · français · galego · עברית · Bahasa Indonesia · italiano · 日本語 · 한국어 · македонски · മലയാളം · Nederlands · polski · português do Brasil · русский · ไทย · українська · Tiếng Việt


Умовы выкарыстаньня
Wikimedia-logo.svg
Гэта зручнае для чытаньня падсумаваньне Ўмоваў выкарыстаньня. або пстрыкніце тут, каб прачытаць поўныя ўмовы.
Адмова ад адказнасьці: Гэтае падсумаваньне — ня частка Ўмоваў выкарыстаньня і ня праўны дакумэнт. Гэта проста зручная даведка для разуменьня поўных умоваў. Думайце пра яе як пра сяброўскі ўдзельніцам(-кам) інтэрфэйс прававой мовы нашых Умоваў выкарыстаньня.

Часткай нашага прызначэньня ёсьць:
  • упаўнаважаньне і прыцягненьне людзей ва ўсім сьвеце да збору і распрацоўкі адукацыйнага зьместу, а таксама яго абнародаваньня на ўмовах вольнай ліцэнзіі або перадачы ў грамадзкі набытак;
  • распаўсюд гэтага зьместу дзейсна, у сусьветным маштабе і бясплатна.

Вы можаце вольна:

  • чытаць і друкаваць нашыя артыкулы і мультымэдыя бясплатна;
  • пашыраць і выкарыстоўваць наноў нашыя артыкулы і мультымэдыя на ўмовах вольных і адкрытых ліцэнзіяў;
  • рабіць унёсак і рэдагаваць нашыя бачыны ці праекты.

На наступных умовах:

  • адказнасьць — вы бярэце адказнасьць за вашыя рэдагаваньні (бо мы толькі захоўваем ваш зьмест);
  • ветлівасьць — вы падтрымліваеце ветлівае асяродзьдзе і не дапякаеце іншых удзельніц і ўдзельнікаў;
  • законныя паводзіны — вы не парушаеце аўтарскае права або іншыя законы;
  • няшкоднасьць — вы ня шкодзіце нашай тэхнічнай інфраструктуры;
  • Умовы выкарыстаньня і правілы — вы трымаецеся выкладзеных ніжэй Умоваў выкарыстаньня і датычных правілаў супольнасьці, калі наведваеце нашыя бачыны або ўдзельнічаеце ў нашых супольнасьцях.

З разуменьнем таго, што:

  • ваш унёсак пад вольнай ліцэнзіяй — вы агулам маеце даваць ваш унёсак і рэдагаваньні на нашыя бачынах або праектах на ўмовах вольнай і адкрытай ліцэнзіі (калі ваш унёсак не ў грамадзкім набытку);
  • няма прафэсійнай парады — зьмест артыкулаў і іншых праектаў даецца толькі для весткавых задачаў і не складае прафэсійнай парады.

Нашыя Ўмовы выкарыстаньня

Уявіце сьвет, у якім кожны чалавек можа вольна дзяліцца сумай усіх ведаў. Гэта нашае забавязаньне.Нашая заява пра бачаньне

Вітаем у «Вікімэдыі»! Фундацыя «Вікімэдыя» («мы» або «нас») — некамэрцыйная дабрачынная арганізацыя, прызначэньнем якой ёсьць заахвочваньне і прыцягненьне людзей ва ўсім сьвеце да збору і распрацоўкі матэрыялаў на ўмовах вольнай ліцэнзіі ці грамадзкага набытку, а таксама іх эфэктыўны распаўсюд па ўсім сьвеце, бясплатна.

Для падтрымкі нашай энэргічнай супольнасьці мы прадстаўляем усю неабходную інфраструктуру і арганізацыйныя асновы для разьвіцьця шматмоўных вікіпраектаў (як тлумачыцца тут), а таксама іншыя магчымасьці, якія служаць нашаму прызначэньню. Мы стараемся стварыць і захаваць адукацыйны і інфармацыйны зьмест нашых Праектаў даступным у сеціве, бясплатна і назаўжды.

Вітаем Вас («Вы» або «ўдзельнік») як чытача(-ку), рэдактара(-ку), аўтара(-ку) ці ўкладальніка(-цу) праектаў «Вікімэдыі». Заахвочваем Вас далучыцца да Вікісупольнасьці. Перад тым, як узяць удзел, тым ня менш, просім Вас прачытаць і пагадзіцца на наступныя Ўмовы выкарыстаньня («Умовы выкарыстаньня»).

Уводзіны

Гэтыя Ўмовы выкарыстаньня распавядуць Вам пра адкрытыя паслугі Фундацыі «Вікімэдыя», нашае стаўленьне да Вас як карыстальніка(-цы) і правы ды адказнасьць, якія ёсьць і ў нас, і ў Вас. Мы жадаем, каб Вы ведалі, што мы ўтрымліваем невымерны аб’ём адукацыйнага і інфармацыйнага зьместу, унесенага такімі ж, як Вы, удзельнікамі(-цамі). Звычайна мы ня ўносім, не адсочваем і не выдаляем зьмест (за выняткам, напрыклад, гэтых Умоваў выкарыстаньня або падпарадкаваньня Закону аб аўтарскім праве лічбавага тысячагодзьдзя). Гэта значыць, што рэдакцыйны кантроль знаходзіцца ў Вашых руках і руках Вашых калег, якія ствараюць гэты зьмест і кіруюць ім. Мы толькі ўтрымліваем гэты зьмест.

Супольнасьць, як сетка ўдзельнікаў(-ц), якія пастаянна будуюць і выкарыстоўваюць разнастайныя бачыны або праекты — гэта галоўны сродак у дасягненьні задачаў нашага прызначэньня. Супольнасьць дапісвае нашыя бачыны і дапамагае кіраваць імі. Яна бярэ на сябе выключную функцыю стварэньня і ажыцьцяўленьня правілаў адмысловых вэрсіяў Праекту (такіх як розныя моўныя вэрсіі праекту «Вікіпэдыя» або шматмоўнага «Вікісховішча»).

Запрашаем далучыцца ў якасьці дапісчыкаў(-ц), рэдактараў(-к) і аўтараў(-к), але Вы маеце выконваць правілы, якія абумоўліваюць кожнае незалежнае выданьне праекту. Найбольшы з нашых праектаў — гэта Вікіпэдыя, але мы ўтрымліваем і іншыя праекты, кожны зь якіх мае розныя задачы і спосабы працы. Выданьне кожнага праекту мае дружыну дапісчыкаў(-ц), рэдактараў(-к) і аўтараў(-к), якія супрацоўнічаюць у стварэньні зьместу і распараджэньні ім у выданьні гэтага праекту.Запрашаем далучацца да гэтых дружынаў і працаваць зь імі над паляпшэньнем гэтых праектаў. Мы звычайна патрабуем, каб увесь унесены Вамі зьмест быў даступны на ўмовах вольнай ліцэнзіі або грамадзкага набытку, бо мы адданыя рабіць зьмест вольнадаступным грамадзкасьці.

Калі ласка, ведайце, што Вы праўна адказныя за ўвесь Ваш унёсак, рэдагаваньні і спажываньне зьместу «Вікімэдыі» паводле заканадаўства Злучаных Штатаў Амэрыкі і іншых датычных законаў (якія могуць улучаць заканадаўства паводле месца Вашага пражываньня, прагляду або рэдагаваньня зьместу). Гэта значыць, што Вам важна быць асьцярожнымі пры разьмяшчэньні зьместу. У сьвятле адказнасьці мы маем некаторыя правілы наконт таго, што Вы ня можаце разьмяшчаць, большасьць якіх служыць абароне Вас і іншых такіх самых удзельнікаў(-ц). Калі ласка, майце на ўвазе, што зьмест, які мы ўтрымліваем, — толькі для агульных весткавых задачаў, таму Вам варта шукаць дапамогі засьведчаных і падрыхтаваных прафэсіяналаў, калі Вам патрабуецца парада знаўцы ў дакладнай справе (такой як лекарская, праўная або грашовая). Мы таксама зьмясьцілі іншыя важныя папярэджаньні і адмову ад адказнасьці, таму, калі ласка, прачытайце гэтыя Ўмовы выкарыстаньня цалкам.

Для яснасьці, [[wmf::Chapters/en|мясцовыя аддзяленьні «Вікімэдыі»]] і аб'яднаньні, якія могуць падзяляць аднолькавае прызначэньне — гэта праўна незалежныя і асобныя ад Фундацыі «Вікімэдыя» арганізацыі, якія не нясуць адказнасьці за дзейнасьць вэб-бачыны або яе зьместу.

1. Нашыя паслугі

Фундацыя «Вікімэдыя» адданая заахвочваньню, разьвіцьцю і распаўсюду вольнага шматмоўнага зьместу, а таксама разьмяшчэньню поўнага зьместу гэтых вікіпраектаў для грамадзкасьці задарма. Нашая роля — разьмяшчаць некаторыя з найбольшых у сьвеце супольна рэдагаваных праектаў даведкі, якія магчыма адшукаць тут. Аднак мы дзеім толькі ў якасьці службы разьмяшчэньня і падтрымкі інфраструктуры і арганізацыйных рамак, што дазваляюць нашым удзельніцам(-кам) будаваць праекты «Вікімэдыі» праз унёсак і рэдагаваньне зьместу. Ёсьць пара рэчаў, якія Вам варта ведаць для абдумваньня нашых дачыненьняў з Вамі, праектамі і іншымі ўдзельніцамі(-камі) па прычыне нашай непаўторнай ролі:

  1. У нас адсутнічае рэдактарская роля: Увесь зьмест, які мы разьмяшчаем, падаюць такія ўдзельніцы(-кі), як і Вы, бо праекты «Вікімэдыі» рэдагуюцца ў супрацы. Гэта значыць, што мы агулам не адсочваем і не рэдагуем зьмест вэб-бачынаў праекта, і не нясем адказнасьці за гэты зьмест. Падобным чынам мы не заахвочваем меркаваньні, выказаныя праз нашыя паслугі, і не прадстаўляем ды не ручаемся за праўдзівасьць, дакладнасьць або надзейнасьць пададзенага супольнасьцю зьместу. Замест гэтага, мы проста даем доступ да зьместу, які Вашыя саўдзельнікі ўнесьлі і адрэдагавалі.
  2. Вы адказваеце за Вашыя ўласныя ўчынкі: Вы праўна адказныя за Вашыя рэдагаваньні і ўнёсак у праекты «Вікімэдыі», таму дзеля уласнай абароны Вам варта праяўляць асьцярожнасьць і пазьбягаць унёску зьместу, які можа прывесьці да крымінальнай або грамадзянскай адказнасьці паводле адпаведных законаў. Дзеля яснасьці, адпаведны закон улучае прынамсі законы Злучаных Штатаў Амэрыкі. Мы папярэджваем рэдактараў і дапісчыкаў, што ўлады могуць імкнуцца прымяніць да Вас законы іншай краіны, улучна з законамі па месцы Вашага пражываньня або прагляду ці рэдагаваньня зьместу. Фундацыя «Вікімэдыя» агулам ня можа прапанаваць абарону, паруку, недатыкальнасьць або пакрыцьцё.

2. Палітыка прыватнасьці

Мы просім Вас праглядзець умовы нашай Палітыкі прыватнасьці, каб Вы ведалі, як мы зьбіраем і выкарыстоўваем Вашыя зьвесткі. Асабістыя зьвесткі, якія мы зьбіраем, могуць захоўваць і апрацоўваць ў Злучаных Штатах Амэрыкі або любой іншай краіне, у якой мы або нашыя пасярэднікі трымаем абсталяваньне, бо нашыя паслугі выкарыстоўваюць людзі па ўсім сьвеце. Вы згаджаецеся на такую перадачу зьвестак за межы Вашай краіны пры карыстаньні нашымі паслугамі.

3. Зьмест, які мы разьмяшчаем

  1. Вы можаце палічыць некаторыя накіды спрэчнымі або памылковымі: Вы можаце сутыкнуцца з накідам, які палічыце абразьлівым, памылковым, падманлівым або спрэчным, бо мы падаем шырокі набор зьместу, які ствараюць або зьбіраюць саўдзельнікі. Таму мы просім Вас трымацца здаровага сэнсу і належнага меркаваньня, калі карыстаецеся нашымі паслугамі.
  2. Наш зьмест — толькі для агульных весткавых задачаў: Зьмест не прызначаецца ў якасьці прафэсійнай парады, хоць мы разьмяшчаем шмат зьвестак, якія належаць да прафэсійных прадметаў, у тым ліку мэдычных, праўных і грашовых справаў. Калі ласка, шукайце незалежнай прафэсійнай парады ад кагосьці, хто засьведчаны або падрыхтаваны ў адпаведнай галіне замест дзеяньня на падставе зьвестак, меркаваньня або парады, што зьмяшчаюцца на вэб-бачынах праекту.

4. Устрыманьне ад пэўнай дзейнасьці

Разьмешчаныя Фундацыяй «Вікімэдыя» праекты існуюць толькі таму, што жвавая супольнасьць такіх удзельніц і ўдзельнікаў, як і Вы, супрацоўнічае ў напісаньні, рэдагаваньні зьместу і апекаваньні ім. Мы з радасьцю вітаем Ваш удзел у гэтай супольнасьці. Мы заахвочваем Вас быць таварыскімі і ветлівымі ва ўзаемінах зь іншымі ў супольнасьці, дзеяць сумленна і рабіць праўкі і ўнёсак дзеля прасоўваньня прызначэньня агульнага праекту.

Пэўная законная або незаконная дзейнасьць можа шкодзіць іншым удзельніцам(-кам) і парушаць нашыя правілы, а нейкая дзейнасьць можа таксама прыцягнуць Вас да адказнасьці. Таму Вы ня можаце займацца такой дзейнасьцю на нашых бачынах дзеля Вашай уласнай абароны і абароны іншых удзельніц(-каў). Такая дзейнасьць улучае:

Дапяканьне і зьдзек зь іншых
  • Занятак дапяканьнем, пагрозамі, перасьледам, спамам або вандалізмам; і
  • Перадача безупыннай і непатрэбнай пошты або спаму іншым удзельніцам(-кам).
Парушэньне прыватнасьці іншых
  • Парушэньне правоў прыватнасьці іншых паводле законаў Злучаных Штатаў Амэрыкі або іншых адпаведных законаў (які могуць улучаць законы па месцы пражываньня, прагляду або рэдгаваньня зьместу);
  • Просьба асабіста атаясьняльных зьвестак дзеля дапяканьня, злоўжываньня, парушэньня прыватнасьці або прасоўвальнай ці камэрцыйнай задачы, адкрыта ня ўхваленай Фундацыяй «Вікімэдыя»; і
  • Просьба асабіста атаясьняльных зьвестак ад маладзейшых за 18 гадоў для незаконнай мэты або парушэньне адпаведнага закону датычна здароўя або дабрабыту непаўналетніх.
Занятак хлусьлівымі заявамі, удаваньнем або махлярствам
  • Наўмысны або сьвядомы допіс зьместу, які складае паклёп або ганьбаваньне;
  • Допіс хлусьлівага або недакладнага зьместу з намерам ашукаць;
  • Спроба ўдаваць іншую(-ага) ўдзельніцу(-ка) або асобу, падробка Вашай прыналежнасьці да асобы або ўстановы, ці выкарыстаньне імя іншай(-га) удзельніцы(-ка) з намерам ашукаць; і
  • Занятак махлярствам.
Учыненьне правапарушэньня
  • Парушэньне аўтарскага права, права на таварны знак і патэнт або іншых уласьніцкіх правоў паводле адпаведнага закону.
Злоўжываньне нашымі паслугамі для іншых незаконных задачаў
  • Разьмяшчэньне дзіцячай парнаграфіі або іншага зьместу, які парушае адпаведны закон, які тычыцца дзіцячай парнаграфіі;
  • Допіс або абмен непрыстойнага матэрыялу, які парушае адпаведны закон; і
  • Карыстаньне паслугамі несуладным з адпаведным законам чынам.
Занятак разбуральным і незаконным злоўжываньнем абсталяваньнем
  • Допіс або распаўсюд зьместу, які зьмяшчае вірусы, шкодныя апраграмаваньне і крынічнік, чарвякоў, траянаў або іншую прыладу, што можа пашкодзіць тэхнічную інфраструктуру або сыстэму ў нас або нашых удзельніц(-каў);
  • Занятак аўтаматычным карыстаньнем бачынай, што псуе або падрывае нашыя паслугі і ня ўхвалена супольнасьцю «Вікімэдыі»;
  • Падрыў паслуг ускладаньнем празьмернага цяжару на вэб-бачыну праекту або сеткі ці сэрвэры, зьвязаныя з вэб-бачынай праекту;
  • Падрыў паслуг заліўкай вэб-бачынаў праекту зносінамі або іншай перадачай, што не прадугледжвае паважнага намеру скарыстаць вэб-бачыну праекту паводле яе заяўленай мэты;
  • Сьвядомы доступ да неабнародаваных прастораў, іх падмена і карыстаньне імі ў нашых кампутарных сыстэмах без упаўнаважаньня; і
  • Дасьледаваньне, разгляд і выпрабаваньне ўразьлівасьці нашых тэхнічных сыстэмаў або сетак без выкананьня ўсіх наступных умоваў:
  • такія дзеяньні залішне не псуюць або падрываюць нашыя тэхнічныя сыстэмы або сеткі;
  • такія дзеяньні ня дзеля асабістай нажывы (за выняткам прызнаньня Вашай працы);
  • Вы даносіце пра ўразьлівасьці распрацоўнікам МэдыяВікі (або залатваеце іх самі); і
  • Вы не прадпрыемаеце такіх дзеяньняў са злачынным або разбуральным намерам.

Платны ўнёсак без раскрыцьця
Гэтыя Ўмовы выкарыстаньня забараняюць занятак падманнай дзейнасьцю, у тым ліку падробку прыналежнасьці, удаваньне і махлярства. У рамках гэтых абавязкаў Вы маеце раскрыць Вашага працадаўцу, кліента і прыналежнасьць датычна ўнёска, за які Вы атрымліваеце або разьлічваеце атрымаць пакрыцьцё. Вы маеце рабіць такое раскрыцьцё прынамсі адным з наступных спосабаў:
  • заява на Вашай старонцы ўдзельніцы(-ка),
  • заява на старонцы гутарак пра платны ўнёсак, або
  • заява ў падсумаваньні праўкі пра платны ўнёсак.
Адпаведны закон або правілы і рэкамэндацыі супольнасьці і Фундацыі, такія як скіраваныя на супярэчнасьці зацікаўленасьцяў, могуць яшчэ больш абмежаваць платны ўнёсак або запатрабаваць больш падрабязнага раскрыцьця.
Супольнасьць праекту «Вікімэдыі» можа прыняць іншае правіла раскрыцьця платнага ўнёску. Вы можаце трымацца гэтага правіла замест патрабаньняў ў гэтым разьдзеле, калі дапісваеце ў такі праект, калі праект прымае іншае правіла раскрыцьця. Іншае правіла пра платны ўнёсак заменіць гэтыя патрабаваньні, толькі зацьверджана супольнасьцю адпаведнага праекту і пералічваецца на старонцы правіла іншага раскрыцьця.
Калі ласка, чытайце нашыя ЧАПы пра платны ўнёсак без раскрыцьця для дадатковых зьвестак.

Мы захоўваем права скарыстаць свабоду выбару прымусу датычна ўмоваў вышэй.

5. Бясьпека пароля

Вы адказныя за абарону Вашага паролю і ніколі ня мусіце раскрываць яго трэцяму боку.

6. Таварныя знакі

Важна, што ў Фундацыі «Вікімэдыя» мы баронім нашыя правы на таварны знак, каб здолець абараніць нашых удзельніц(-каў) ад круцельскіх удавальшчыцаў(-каў), хоць Вы маеце істотныя свабоды на перавыкарыстаньне зьместу на вэб-бачынах праекту. Праз гэта мы просім, калі ласка, шануйце нашыя таварныя знакі. Усе таварныя знакі Фундацыі «Вікімэдыя» належаць Фундацыі «Вікімэдыя», і карыстаньне нашымі гандлёвымі назвамі, таварнымі знакамі, знакамі абслугоўваньня, эмблемамі або дамэннымі імёнамі мае адпавядаць нашай Палітыцы таварнага знака.

7. Дазвол на зьмест

Каб нарошваць абсяг вольных ведаў і вольнай культуры, ад усіх дапісчыц і дапісчыкаў у праекты патрабуецца даць абшырныя дазволы шырокай грамадзкасьці паўторна пашыраць і выкарыстоўваць іх унёсак вольна, пакуль гэтае выкарыстаньне належна прыпісваюць, а аднолькавая свабода паўторна карыстацца і пашыраць даецца на вытворныя працы. У адпаведнасьці з нашай мэтай падачы вольных зьвестак найшырэйшай магчымай аўдыторыі мы патрабуем, каб увесь пададзены зьмест дазвалялі вольна перавыкарыстоўваць усялякай асобе, якая зацікавіцца доступам да яе.

Вы згаджаецеся з наступнымі патрабаваньнямі дазволу:

  1. Тэкст, на які Вы маеце аўтарскае права: Калі Вы ўносіце тэкст, Вы згаджаецеся яго даць на ўмовах: Адзіны вынятак, калі выданьне або рыса праекту патрабуе іншага дазволу. У такім выпадку Вы згаджаецеся даць тэкст, які дапісваеце, на ўмовах гэтага дакладнага дазволу. Прыкладам, у выданьні гэтай вэрсіі Ўмоваў выкарыстаньня ангельскія Вікінавіны наказваюць, што ўвесь тэкставы зьмест даецца на ўмовах Агульнага дазволу Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства 2.5 (ТГПА 2.5) і не патрабуе двайнога дазволу з ГДВД.

    Калі ласка, майце на ўвазе, што гэтыя дазволы дапушчаюць камэрцыйнае выкарыстаньне Вашага ўнёску пакуль тое адпавядае ўмовам.
  2. Пазначэньне — важная частка гэтых дазволаў. Мы лічым яго за наданьне прызнаньня, дзе яно — заслужанае, такім творцам, як і Вы. Вы згаджаецеся пазначацца любым з наступных спосабаў, калі дапісваеце тэкст:
    1. Праз гіпэрспасылку (дзе магчыма) або ўніфікаваны лякатар рэсурсу ў артыкуле, які Вы дапісалі (бо кожны артыкул мае старонку гісторыі, якая пералічвае ўсіх творцаў і рэдактараў);
    2. Праз гіпэрспасылку (дзе магчыма) або УЛР на другую, устойлівую анлайн-копію ў вольным доступе, якая адпавядае дазволу і дае творцам прызнаньне, адпаведнае дадзенаму на вэб-бачыне праекту; або
    3. Празь сьпіс усіх творцаў (але, калі ласка, майце на ўвазе, што такі сьпіс можа адцэджвацца, каб выключыць вельмі малы або недарэчны ўнёсак).
  3. Увод тэксту: Вы можаце ўводзіць тэкст, які знайшлі ў іншым месцы або сустварылі зь іншымі, але ў такім выпадку Вы абяцаеце, што тэкст даступны на ўмовах, сумяшчальных з дазволам ТГПААУ 3.0 (або, як тлумачыцца вышэй, зь іншым дазволам, калі выняткова патрабуецца выданьне або рысай праекту)(«ТГПААУ»). Даступны толькі на ўмовах ГДВД зьмест — недапушчальны.


  4. Вы згаджаецеся, што маеце прызнаць творцу разумным чынам, калі ўводзіце тэкст на ўмовах дазволу ТГПААУ. Дастаткова даць пазначэньне ў падсумаваньні праўкі, якое запісваецца ў гісторыі старонкі пры ўводзе тэксту, калі такое прызнаньне звычайна даюць праз гісторыю старонкі (як пры ўнутраным вікікапіяваньні). Патрабаваньні да пазначэньня часам надта дакучлівыя для асаблівых акалічнасьцяў (незалежна ад дазволу), і могуць быць выпадкі, дзе супольнасьць «Вікімэдыі» вырашыць, што ўведзены тэкст нельга скарыстаць па гэтай прычыне.
  5. Нятэкставыя мультымэдыя ў праектах даступныя на ўмовах разнастайных дазволаў, якія падтрымліваюць агульную задачу дапушчэньня неабмежаванага паўторнага выкарыстаньня і распаўсюду. Вы згаджаецеся трымацца патрабаваньняў такіх дазволаў, як апісана ў нашай Палітыцы дазволаў, а таксама трымацца патрабаваньняў дакладнага выданьня або рысы праекту, у якія дапісваеце, калі ўносіце нятэкставыя мультымэдыя. Глядзіце таксама Палітыку дазволаў Вікісховішча для дадатковых зьвестак пра ўнёсак нятэкставага мультымэдыя ў гэты праект.
  6. Неадкліканьне дазволу: Вы згаджаецеся, што аднабакова не адклікаеце або не пастараецеся скасаваць дазвол, які далі паводле гэтых Умоваў выкарыстаньня на тэкставы зьмест або нятэкставыя мэдыя, унесеныя ў праекты «Вікімэдыі» або іх рысы, нават калі заканчваеце карыстаньне нашымі паслугамі, за выняткам сумяшчальных з Вашым дазволам выпадкаў.
  7. Зьмест у грамадзкім набытку вітаецца! Аднак важна, каб Вы пацьвердзілі статус грамадзкага набытку ў зьместа паводле закону Злучаных Штатаў Амэрыкі гэтак жа, як і іншых краінаў, як патрабуецца дакладным выданьнем праекту. Вы абяцаеце, што матэрыял насамрэч у грамадзкім набытку, і згодныя належна яго пазначыць, калі ўносіце зьмест у грамадзкім набытку.
  8. Паўторнае выкарыстаньне зьместу, які мы разьмяшчаем, вітаецца, хоць існуюць выняткі для зьместу, унесенага ў рамках «сумленнага выкарыстаньня» або падобных выключэньняў паводле закону аб аўтарскім праве. Паўторнае выкарыстаньне мае падпарадкоўвацца галоўнаму дазволу.

    Вы згаджаецеся пазначаць творцаў любым з наступных спосабаў, калі паўторна выкарыстоўваеце або пашыраеце тэкставую старонку, распрацаваную супольнасьцю «Вікімэдыі»:
    1. Праз гіпэрспасылку (дзе магчыма) або УЛР на старонку, якой карыстаецеся (бо кожная старонка мае старонку гісторыі, якая пералічвае ўсіх творцаў і рэдактараў);
    2. Праз гіпэрспасылку (дзе магчыма) або УЛР на другую, устойлівую анлайн-копію у вольным доступе, якая адпавядае дазволу і дае творцам прызнаньне, адпаведнае дадзенаму на вэб-бачыне праекту; або
    3. Празь сьпіс усіх творцаў (але, калі ласка, майце на ўвазе, што такі сьпіс можа адцэджвацца, каб выключыць вельмі малы або недарэчны ўнёсак).

    Магчыма, што зьмест даецца на ўмовах, суладных з дазволам ТГПААУ, але не ГДВД (як апісана вышэй ва «Ўводзе тэксту»), калі тэкставы зьмест уведзены зь іншай крыніцы. У такім выпадку Вы згодныя трымацца суладнага з ТГПААУ дазволу і ня можаце падаць яго на ўмовах ГДВД. Вам варта агледзець калёнтытул і гісторыю старонкі, а таксама старонку абмеркаваньня, каб вызначыць дазвол, які датычыць зьместу, які Вы імкнецеся паўторна скарыстаць або пашырыць.

    У дадатак, калі ласка, ведайце, што тэкст, які паходзіў з вонкавых крыніцаў і ўведзены ў праект, можа мець дазвол, які накладае дадатковыя патрабаваньні пазначэньня. У залежнасьці ад праекту такія патрабаваньні могуць паказвацца, прыкладам, у шапцы або іншых абазначэньнях, якія зьвяртаюць увагу, што нейкі або ўвесь зьмест першапачаткова абнародавалі ў іншым месцы. Карыстальнікі маюць захаваць іх там, дзе ёсьць такія бачныя абазначэньні.

    Для нятэкставага мультымэдыя Вы згаджаецеся трымацца дазволу, паводле якога працу зрабілі даступнай (які магчыма адкрыць пстрыкам на працы і праглядам дазвольнага разьдзелу на старонцы яе апісаньня або аглядам адпаведнай крынічнай старонкі той працы). Вы згаджаецеся трымацца належных патрабаваньняў пазначэньня, калі карыстаецеся зьместам, які мы разьмяшчаем, бо тыя патрабаваньні маюць дачыненьне да галоўнага дазволу.
  9. Зьмяненьні або даданьні матэрыялу, якім Вы карыстаецеся: Вы згаджаецеся даваць зьменены або дададзены зьмест на ўмовах дазволу ТГПААУ 3.0 або пазьнейшага выданьня (або іншага дазволу, калі выняткова патрабуецца выданьнем або рысай дакладнага праекту, як тлумачыцца вышэй) пры зьмяненьні або даданьні тэксту, які Вы здабылі з вэб-бачыны праекту.

    Вы згаджаецеся даць зьменены або дададзены зьмест у адпаведнасьці з дазволам, паводле якога працу зрабілі даступнай, калі зьмяняеце або дадаеце ў нятэкставыя мультымэдыя, якія здабылі з вэб-бачыны праекту.

    Як у тэкставым зьмесьце, гэтак і ў нятэкставых мультымэдыя Вы згаджаецеся ясна абазначыць, што першапачатковую працу зьмянілі. Дастаткова абазначыць у гісторыі старонкі, што Вы зьмянілі ўведзены тэкст, калі Вы карыстаецеся тэкставым зьместам на вікі. У кожную копію або зьмененае выданьне, якое пашыраеце, Вы згаджаецеся ўлучыць абвестку з вызначэньнем дазволу, на ўмовах якога выдалі працу, разам з гіпэрспасылкай або УЛР на тэкст дазволу або копію самога дазволу.

8. Адпаведнасьць Закону аб аўтарскім праве лічбавага тысячагодзьдзя

Фундацыя «Вікімэдыя» жадае забясьпечыць, каб зьместам, які мы разьмяшчаем, маглі карыстацца іншыя ўдзельнікі бяз боязі адказнасьці, і каб ён не парушаў уласьніцкіх правоў іншых. Дзеля справядлівасьці да нашых удзельніц і ўдзельнікаў, а таксама іншых творцаў і праваўладальнікаў у нашых правілах адказваць на абвесткі пра меркаванае правапарушэньне, якія адпавядаюць умоўнасьцям Закону аб аўтарскім праве лічбавага тысячагодзьдзя (ЗАПЛТ). У адпаведнасьці з ЗАПЛТ мы спынім у належных абставінах удзельніц(-каў) і ўласьніц(-каў) уліковых запісаў у нашай сыстэме і сетцы, якія зьяўляюцца паўторнымі правапарушальнікамі.

Аднак мы таксама прызнаем, што ня кожнае паведамленьне наконт зьняцьця абгрунтаванае або добрасумленнае. У такіх выпадках мы настойліва заахвочваем удзельніц і ўдзеьнікаў падаць сустрэчныя паведамленьні, калі яны належна лічаць запыт на зьняцьцё паводле ЗАПЛТ неабгрунтаваным або няправільным. Вы магчыма пажадаеце параіцца з Lumen Database (раней вядомым як Chilling Effects) наконт дадатковых зьвестак пра тое, што рабіць, калі Вы мяркуеце, што паведамленьне паводле ЗАПЛТ падалі няправільна.

Вы можаце запытаць, каб зьмест прыбралі паводле ЗАПЛТ, калі зьяўляецеся ўласьнікам зьместу, які неналежна скарысталі ў адным з праектаў бяз Вашага дазволу. Калі ласка, лістуйце нам на legal@wikimedia.org або папяровай поштай вызначанай(-му) прадстаўніцы(-ку) на гэты адрас.

Акрамя таго, Вы можаць зрабіць запыт да нашай супольнасьці, якая часта кіруе справамі аўтарскіх правоў хутчэй і больш дзейсна, чым прадпісваюць умовы ЗАПЛТ. У такім выпадку Вы можаце даслаць паведамленьне з тлумачэньнем Вашых турботаў наконт аўтарскага права. Тут няпоўны і непаўнамоцны сьпіс дарэчных парадкаў для розных выданьняў праекту. У Вас таксама ёсьць выбар даслаць электронны ліст супольнасьці на info@wikimedia.org перад падачай позвы паводле ЗАПЛТ.

9. Вэб-бачыны і сродкі трэціх бакоў

Выключна Вы нясеце адказнасьць за карыстаньне вэб-бачынамі або сродкамі трэціх бакоў. Мы не заахвочваем і не нясем адказнасьці або абавязкаў за іх даступнасьць, дакладнасьць або зьвязаны зьмест, вырабы ці паслугі (у тым ліку вірусы або іншыя непаладкавыя рысы без абмежаваньня), хоць праекты зьмяшчаюць спасылкі на вэб-бачыны і сродкі трэціх бакоў. Таксама мы не абавязаныя сачыць за такім зьместам трэціх бакоў.

10. Кіраваньне вэб-бачынамі

Супольнасьць мае першасную ролю ў стварэньні і ажыцьцяўленьні правілаў, датычных розных выданьняў праекту. У Фундацыі «Вікімэдыя» мы рэдка ўмешваемся ў рашэньні супольнасьці аб правілах і іх ажыцьцяўленьні. У незвычайным выпадку можа ўзьнікнуць патрэба або супольнасьць можа папрасіць нас зьвярнуцца да асабліва складанай(-га) удзельніцы(-ка) праз істотны непакой або пагрозьлівыя паводзіны ў праекце. У такіх выпадках мы захоўваем права, але не абавязаныя:

  • Дасьледаваць Вашае карыстаньне паслугай, каб: 1. вызначыць, ці мела месца парушэньне гэтых Умоваў выкарыстаньня, правілаў рэдагаваньня праекту або іншага датычнага закону ці правіла, або 2. трымацца датычнага закону, праўнага разгляду ці належнага ўрадавага запыту;
  • Выявіць, прадухіліць або інакш зьвярнуць увагу на махлярства, бясьпеку ці тэхнічныя пытаньні або адказаць на запыты тэхнічнай падтрымкі;
  • Адмовіць у доступе да ўнёску ўдзельніцы(-ку), якая(-і) парушае гэтыя Ўмовы выкарыстаньня, а таксама пазбавіць і абмежаваць яго;
  • Забараніць удзельніцы(-ку) рэдагаваньне або ўнёсак ці заблякаваць уліковы запіс удзельніцы(-ка) або дзеяньні, якія парушаюць гэтыя Ўмовы выкарыстаньня, у тым ліку паўторнае парушэньне аўтарскага права;
  • Падаць у суд на ўдзельніц(-каў), якія парушаюць гэтыя Ўмовы выкарыстаньня (у тым ліку данесьці праваахоўным уладам); і
  • Весьці па-іншаму вэб-бачыны праекту такім чынам, каб садзейнічаць іх належнай працы і абараніць свае правы, уласнасьць і бясьпеку, а таксама нашых удзельніц(-каў), дазволадаўцаў, супольнікаў і грамадзкасьці.

У зацікаўленасьцях нашых удзельніц(-каў) і праектаў у скрайнім выпадку, калі заблякавалі доступ да ўліковага запісу паводле гэтай умовы, такой асобе забараняецца ствараць або выкарыстоўваць іншы ўліковы запіс ці дамагацца доступу да таго самага праекту, пакуль мы не дадзім выразны дазвол. Без абмежаваньня паўнамоцтваў супольнасьці сама Фундацыя «Вікімэдыя» не забароніць удзельніцы(-ку) рэдагаваць або дапісваць ці не заблякуе ўліковы запіс або доступ толькі праз сумленную крытыку, якая не мае вынікам дзеяньні, якія інакш парушаюць Умовы выкарыстаньня ці правілы супольнасьці.

Супольнасьць «Вікімэдыі» і яе сябры могуць таксама прадпрымаць дзеяньні, калі такія дазволеныя правіламі супольнасьці або Фундацыі, дастасавальнымі да адмысловага выданьня праекту, улучна з папярэджаньнем, дасьледаваньнем, блякаваньнем або забаронай удзельніц(-каў), якія парушаюць тыя правілы, але без абмежаваньня імі. Вы згаджаецеся трымацца канчатковых рашэньняў установаў вырашэньня спрэчкі, якія засноўвае супольнасьць для адмысловых выданьняў праекту (такіх як трацейскія камітэты). Гэтыя рашэньні могуць улучаць захады, выкладзеныя ў правіле адмысловага выданьня праекту.

Асабліва складаныя ўдзельніцы(-кі), чые ўліковыя запісы або доступ блякавалі ў шматлікіх выданьнях праекту, могуць падвяргацца забароне ва ўсіх выданьнях праекту ў адпаведнасьці з Правілам сусьветнай забароны. Усталяваныя супольнасьцю правілы, якія могуць ахопліваць адно або мноства (як Правіла сусьветнай забароны) выданьняў праекту, могуць зьмяняцца адпаведнай супольнасьцю згодна зь яе ўласнымі парадкамі ў адрозьненьне ад рашэньняў Управы або гэтых Умоваў выкарыстаньня.

Блякаваньне ўліковага запісу ці доступу або забарона ўдзельніцы(-ка) паводле гэтай умовы мае адпавядаць Разьдзелу 12 гэтых Умоваў выкарыстаньня.

11. Рашэньні і правілы праекту

Рада павераных Фундацыі «Вікімэдыя» выдае час ад часу афіцыйныя рашэньні. Некаторыя зь іх могуць быць абавязковымі для пэўнага Праекту або яго выданьня і, калі так, вы згаджаецеся трымацца іх як дзейных.

12. Завяршэньне

Вы можаце спыніць карыстаньне нашымі паслугамі ў любы час, хоць мы спадзяемся, што Вы застанецеся і працягнеце дапісваць у праекты. У пэўных (трэба спадзявацца неверагодных) акалічнасьцях нам або супольнасьці «Вікімэдыі» ці яе сябрам (апісаным у Разьдзеле 10) можа спатрэбіцца закончыць частку нашых паслугаў або ўсе зь іх, скасаваць гэтыя Ўмовы выкарыстаньня, заблякаваць Ваш уліковы запіс або доступ ці Вас як удзельніцу(-ка). Ваш абнародаваны ўнёсак застанецца адкрыта даступным (паводле адпаведных правілаў), калі Ваш уліковы запіс або доступ заблякуюць або інакш скасуюць зь любой нагоды. І Вы можаце надалей мець доступ да нашых абнародаваных старонак дзеля адзінай задачы прачытаньня адкрыта даступнага зьместу ў праектах, пакуль мы не абавясьцім Вам пра адваротнае. Адна у такіх акалічнасьцях Вы ня зможаце мець доступ да Вашага ўліковага запісу або наладаў. Мы захоўваем права прыпыніць або скончыць паслугі ў любы час з нагоды або безь яе і з абвесткай або безь яе. Гэтыя Ўмовы выкарыстаньня застануцца ў сіле адносна адпаведных умоваў, у тым ліку Разьдзелы 1, 3—4, 6—7, 9—15 і 17, нават пасьля забароны, блякаваньня або іншага прыпыненьня Вашага карыстаньня і ўдзелу.

13. Спрэчкі і правападлегласьць

Вылучана для выразнасьці

Мы спадзяемся, што істотныя разыходжаньні ня ўзьнікнуць з Вашым удзелам, але ў выпадку спрэчкі мы заахвочваем Вас шукаць вырашэньне праз парадкі або мэханізмы вырашэньня спрэчкі, пададзеныя праектамі або выданьнямі праекту і Фундацыяй «Вікімэдыя». Калі Вы імкнецеся падаць законную позву супраць нас, Вы згаджаецеся падаць і вырашыць яе выключна ў дзяржаўным або фэдэральным судзе, разьмешчаным у Сан-Францскай акрузе Каліфорніі. Вы таксама згаджаецеся, што законы штата Каліфорнія і, у датычнай ступені, Злучаных Штатаў Амэрыкі будуць вызначаць гэтыя Ўмовы выкарыстаньня, як і праўную позву, якая можа ўзьнікнуць між Вамі і намі (без адсылкі да прынцыпу супярэчнасьці законаў). Вы згаджаецеся падпарадкоўвацца асабістай правападлегласьці судам у Сан-Францыскай акрузе Каліфорніі і з тым, што гэтае месца падыходзіць, для падачы ў суд або разгляду датычна нас або гэтых Умоваў выкарыстаньня.

Каб забясьпечыць хутчэйшы разбор спрэчак пасьля іх ўзьнікненьня, Вы згаджаецеся, што, незалежна ад адваротнасьці тэрміну або закону, позва або падстава для яе, якую Вы можаце мець і якая тычыцца або выцякае з карыстаньня нашымі паслугамі або гэтых Умоваў выкарыстаньня, мае падавацца ў межах адпаведнага тэрміну даўнасьці або, калі той настае раней, 1-го году пасьля магчымага раскрыцьця з разумнай руплівасьцю датычных акалічнасьцяў, якія ляжаць у аснове позвы або яе падставе (або быць назаўжды закрытай).

14. Адмова ад адказнасьці

Вылучана для выразнасьці

У Фундацыі «Вікімэдыя» мы робім усё магчымае, каб даць адукацыйны і зьвесткавы зьмест вельмі шырокай аўдыторыі, але Вашае карыстаньне нашымі паслугамі — на Ваш уласны страх. Мы даем гэтыя паслугі па ўмовах «як ёсьць» і «як даступна». І мы выразна і поўнасьцю адмаўляемся ад дакладных або падразумяваных парукаў прадавальнасьці, прыдатнасьці для пэўнай задачы і адсутнасьці парушэньняў. Мы не ручаемся, што нашыя паслугі адпавядаюць Вашым патрабаваньням і зьяўляюцца бясьпечнымі, надзейнымі, безупыннымі, своечасовымі, дакладнымі або беспамылковымі ці што, Вашыя зьвесткі будуць ахаванымі.

Мы не адказваем за зьмест, зьвесткі або дзеяньні трэціх бакоў. І Вы вызваляеце нас, нашых кіраўнікоў, службоўцаў, супрацоўнікаў і прадстаўнікоў ад позваў і пакрыцьця стратаў, як вядомых гэтак і невядомых, што паўстаюць або любым спосабам зьвязаныя з позвай, якую Вы маеце супраць такіх трэціх бакоў. Ніякая парада або зьвесткі, як вусны так і пісьмовыя, атрыманыя Вамі ад нас або праз нашыя паслугі ці зь іх, не ствараюць паруку, выразна не заяўленую ў гэтых Умовах выкарыстаньня.

Матэрыял запампаваны або інакш здабыты праз Вашае карыстаньне нашымі паслугамі на Вашае ўласнае меркаваньне і страх. І Вы аднаасобна адказныя за шкоду Вашай кампутарнай сыстэме або страту зьвестак, якая вынікае з запампоўкі такога матэрыялу. Вы згаджаецеся, што мы не нясем адказнасьці або абавязкаў за выдаленьне ці перабой у захоўваньні або перадачы зьместу або зносінаў, утрымваныя паслугай. Мы захоўваем права ствараць абмежаваньні ў карыстаньні і захоўваньні на нашае аднаасобнае меркаваньне ў любы час з папярэджаньнем або безь яго.

Некаторыя дзяржавы або правападлегласьці не дазваляюць такіх відаў адмовы ад адказнасьці, як у гэтым разьдзеле, таму яны ня могуць Вас тычыцца часткова або цалкам у залежнасьці ад закону.

15. Абмежаваньне адказнасьці

Вылучана для выразнасьці

Фундацыя «Вікімэдыя» не нясе адказнасьці перад Вамі або іншым бокам за наўпроставую, ускосную, выпадковую, адмысловую, выніковую або прыкладную шкоду, улучна са стратай прыбытку, добразычлівасьці, карыстаньня і зьвестак або іншымі нематэрыяльнымі стратамі, але без абмежаваньня імі, незалежна ад таго, ці раілі нам наконт магчымасьці такой шкоды. Ні пры якіх абставінах нашая адказнасьць у сукупнасьці ня мае перавышаць 1000 даляраў ЗША. У выпадку, калі датычны закон ня можа дазваляць абмежаваньне або выключэньне адказнасьці ці выпадковай або выніковай шкоды, вышэйзгаданае абмежаваньне або выключэньне ня можа тычыцца Вас, хоць Вашая адказнасьць будзе абмяжоўвацца ў поўнай меры, дазволенай датычным законам.

16. Зьмяненьні гэтых Умоваў выкарыстаньня

Мы верым, што ўклад супольнасьці істотны для гэтых Умоваў выкарыстаньня, каб належна служыць нашым удзельніцам і ўдзельнікам, гэтак жа як уклад супольнасьці «Вікімэдыі» істотны для росту і ўтрыманьня праектаў. Гэта таксама істотна для справядлівай дамовы. Таму мы пададзім гэтыя Ўмовы выкарыстаньня, як і істотныя будучыя перагляды гэтых Умоваў выкарыстаньня для заўвагаў супольнасьці прынамсі за 30 дзён да сканчэньня абгавору. Мы дадзім дадатковыя 30 дзён для заўвагаў пасьля разьмяшчэньня перагляду на прынамсі 3-х мовах (выбраных паводле нашага меркаваньня), калі будучы прапанаваны перагляд — істотны. Супольнасьць будзе заахвочвацца перакласьці прапанаваны перагляд на іншыя мовы па меры неабходнасьці. Мы папярэдзім прынамсі за 3 дні пра зьмяненьні паводле прававой або кіраўнічай прычыны, каб выправіць недакладнае сьцьвярджэньне, або пра зьмяненьні ў адказ на заўвагі супольнасьці.

Мы папярэдзім пра такія зьмяненьні і магчымасьць абгавору праз вэб-бачыны праекту і апавяшчэньне ў ВікімэдыяАбвяшчае-С, бо можа спатрэбіцца зьмяніць гэтыя Ўмовы выкарыстаньня час ад часу. Аднак мы просім, каб Вы, калі ласка, пэрыядычна пераглядалі найноўшае выданьне гэтых Умоваў выкарыстаньня (даступнае на https://foundation.wikimedia.org/wiki/Terms_of_Use).

17. Іншыя ўмовы

Гэтыя Ўмовы выкарыстаньня не ствараюць занятасьці, пасярэдніцтва, супольніцтва або дачыненьняў супольнага пачынаньня між Вамі і намі — Фундацыяй «Вікімэдыя». Гэтыя Ўмовы выкарыстаньня — поўнае пагадненьне між Вамі і намі, калі Вы не падпісалі асобнага пагадненьня з намі. Падпісанае пагадненьне накіруе, калі ёсьць супярэчнасьць між гэтымі Ўмовамі выкарыстаньня і падпісаным пагадненьнем між Вамі і намі.

Вы згаджаецеся, што мы можам падаць Вам абвесткі, у тым ліку датычныя зьмяненьняў Умоваў выкарыстаньня, электроннай і звычайнай поштай або допісам на вэб-бачынах праекту.

У выпадку, калі мы не прымяняем або не ажыцьцяўляем умову гэтых Умоваў выкарыстаньня — гэта не адмова ад гэтай умовы.

Мы разумеем, што ў Вас няма спадзяваньня на пакрыцьцё за дзейнасьць, унёсак або думку, якія Вы далі нам, супольнасьці або праектам ці выданьням праекту «Вікімэдыі», пакуль намі інакш пісьмова ня ўзгоднена.

Нягледзячы на ўсялякую адваротную ўмову ў гэтых Умовах выкарыстаньня, мы (Фундацыя «Вікімэдыя») і Вы згаджаемся не зьмяняць датычныя ўмовы і патрабаваньні вольнай ліцэнзіі, якой карыстаюцца ў праектах або выданьнях праекту, калі такая ліцэнзія дазволеная гэтымі Ўмовамі выкарыстаньня.

Гэтыя Ўмовы выкарыстаньня напісалі па-ангельску. Ангельскамоўны арыгінал мае перавагу ў выпадку адрозьненьняў у значэньні між спачатным ангельскім выданьнем і перакладам, хоць мы спадзяемся, што пераклады гэтых Умоваў выкарыстаньня — дакладныя.

Калі нейкую ўмову або частку ўмовы гэтых Умоваў выкарыстаньня прызнаюць незаконнай, пустой або неажыцьцявімай, такая ўмова або частка ўмовы лічыцца адасобленай ад гэтых Умоваў выкарыстаньня і будзе ажыцьцяўляцца ў найбольш дапушчальнай ступені, а ўсе іншыя ўмовы гэтых Умоваў выкарыстаньня застануцца ў поўнай моцы і сіле.

Дзякуй!

Мы цэнім, што Вы знайшлі час прачытаць гэтыя Ўмовы выкарыстаньня. І мы вельмі радыя Вашаму ўнёску ў праекты і карыстаньню нашымі паслугамі. Праз свой унёсак Вы дапамагаеце будаваць штосьці сапраўды вялікае, а ня толькі важны збор супольна рэдагаваных праектаў даведкі, які дае асьвету і зьвесткі мільёнам людзей, якім інакш можа не ставаць доступу да іх. Апроч таго, гэта прамяністая супольнасьць уцягнутых аднадумцаў, засяроджаных на вельмі высакароднай мэце.


Гэтыя Ўмовы выкарыстаньня набылі моц 26 чэрвеня 2014 году. Папярэднія выданьні ўмоваў:

У выпадку адрозьненьняў у значэньні між спачатным ангельскім выданьнем і перакладам ангельскамоўны арыгінал мае перавагу.