Jump to content

Палітыка прыватнасьці/Падсумаваньне

From Wikimedia Foundation Governance Wiki
This page is a translated version of the page Policy:Privacy policy/Summary and the translation is 96% complete.
Палітыка прыватнасьці
This is a summary of the Privacy Policy. To read the full terms, click here.
Адмова ад адказнасьці: Гэтае падсумаваньне — ня частка Палітыкі прыватнасьці і ня праўны дакумэнт. Гэта проста зручная даведка для разуменьня поўнай Палітыкі прыватнасьці. Думайце пра яе як пра сяброўскі ўдзельніцам(-кам) інтэрфэйс для нашай Палітыкі прыватнасьці.

Мы верым, што Вы не абавязаныя даваць асабістых зьвестак, каб удзельнічаць у руху вольных ведаў, таму Вы можаце:

Мы жадаем разумець, як выкарыстоўваюцца бачыны «Вікімэдыі», каб палепшыць іх для Вас, таму зьбіраем некаторыя зьвесткі, калі Вы:

Мы адданыя:

Ведайце, што:

  • Усялякі зьмест, які Вы дадаеце, або ўсялякае зьмяненьне, якое Вы робіце на бачыне «Вікімэдыі», будзе пастаянна абнародаваным.
  • Калі Вы дадаеце зьмест або робіце зьмяненьне на бачыне «Вікімэдыі» без уваходу, гэты зьмест або зьмяненьне адкрыта і пастаянна заархівуецца ў зацікаўленасьцях грамадзкасьці. Ваш зьмест або зьмяненьне прыпішуць Інтэрнэт-адрасу, скарыстанаму ў той час, замест імя ўдзельніка(-цы).
  • Нашая супольнасьць добраахвотных рэдактарак(-ў) і ўдзельніц(-каў) — самакіраваная. Пэўныя адміністратаркі(-ы) бачынаў «Вікімэдыі», абраныя супольнасьцю, выкарыстоўваюць прылады, якія даюць ім абмежаваны доступ да неабнародаваных зьвестак пра нядаўні ўнёсак, каб яны маглі абараніць бачыны «Вікімэдыі» і ажыцьцявіць палітыку.
  • Гэтая Палітыка прыватнасьці не датычыць усіх бачынаў і паслуг, якімі ведае Фундацыя «Вікімэдыя», а менавіта тых, што маюць сваю ўласную палітыку прыватнасьці (як крама «Вікімэдыя») або бачыны і паслугі, якімі ведаюць трэція бакі (як праекты староньніх распрацоўнікаў праз Воблачныя паслугі «Вікімэдыі»).
  • Часам мы выдаем адкрытыя і злучаныя або неасабістыя зьвесткі для грамадзкасьці праз звалкі і наборы дадзеных у якасьці нашага забавязаньня асьвеце і дасьледаваньням па ўсім сьвеце.
  • Вы можаце не карыстацца бачынамі «Вікімэдыі» дзеля абароны Фундацыі «Вікімэдыя» і іншых карыстальніц(-каў), калі ня згодныя з нашай Палітыкай прыватнасьці.
Датычныя прыватнасьці старонкі